Cвятасць мудрасц абл ччы любв

Cвятасць мудрасці ў абліччы любві.
Святасць Крыжа ў трыванні анёльскага спеву.
Агонь Эўхарыстыі ў Боскай Крыві.
Духоўнае чаканне веры.
Святасць натхнення Святога Духу.
Рака чування ў вечнасці.
Люблін і душы маёй скруха.
Я прагну Цябе вылечыць.
Святасць ціхіх шляхоў чытання Евангелля.
Прагненне малітвы дыхання.
Спачуванне духоўнага Хвалення.
Гэта Галготы жывое паланне.
Святасць ранаў Духоўных.
Свет майго  ачышчэння.
Гэта выбрання святая мова.
Гэта граху і бруду вырачэнне.
Святасць церніяў і Цела Анёла
Натхненне жывой малітвы.
Надзея чування і духоўнага плёну.
Крыніца Евангелля, што праліта.
Аздараві мае думкі і душу,
О неба суцяшыцелька.
Я быць натхненнем мушу.
Будзь адлюстраваннем ўва мне Стварыцеля.
 Амэн. Амэн. Плача чыста душы маей свет.
Амэн. Амэн. Гэта любві Запавет.
Я прагну Крыжа адчування,
Я прагну Ружы квяцістай містычнага кранання.


Рецензии