Пам рай са мной на крыжы

 Сястры Марыі Агнэссе (Папчук Агнэсса) Тамашэвіч
Вершы Хрыста Укрыжаванне і смерць
Інтымнік
ЛІСТ 1
Памірай са мной на крыжы.
Ты каханне майго існавання.
Аб надзеі са Мной  кажы,
Разумей маё трыванне.
Памірай са мною душой,
Сваім Духам трывай Маё Сэрца.
Што было паміж зор-  прайшло,
Дай сабе ў Мяне адзецца.
Я кахаю Цябе, Дзіця.
Ты надзея мая і радасць.
Разумпей мяне ў кнізе Быцця.
Гэта шчырая светлая вартасць.
Адчувай Мяне ў сабе,
Разумей Мой боль і думку.
У патайнай самотнай журбе
Ты шукаеш ува мне паратунку.
Я даўно разумаею Цябе.
Я душу Тваю адчуваю.
У гэтых дзён жывой барацьбе
Я цябе на крыжы павітаю.
Разумей што смерць нішто.
Будзь са мною жывым пераможцам.
Разумей Мяне  Па што
Я Табе давяраю як жонцы.
Ты Маё святое Дзіця,
Ты Мая навекі надзея.
Гэта мова жывога зліцця.
Я Твой Бог у жыццёвым падзенні.

Я кахаю Тваю душу. Я разумею Твой боль, Агнэсса. Я адчуваю Цябе на крыжы. Ты Мая кветка. Ты мой анёл. Я хачу каб Твая цнатлівасць стала ўзорам. Я ведаю Тваю гісторыю. Ты цнатлівая не гледзячы на жыццёвыя расчараванні.
Я разумею Твае цела. Ты  мая дзяўчына, нявеста і жонка. Я кахаю Цябе. Я паміраю за Цябе на крыжы. Адчуй мяне ў Евангеллі. Зразумей Мае словы. Я прагну Цябе насыціць сабой. Харчуйся Маім Целам. Маё Цела памерла дзеля Цябе. Для Цябе я памёр на крыжы. Ты кветка Майго жыцця.Я не хачу Цябе страціць у свеце. Я амаль што страціў Цябе. Дай Мне зразумець Цябе. Ты Маё каханне. Мая любоў такая вялікая да Цябе.


Рецензии