У чароуным садзе
Неба супыніла гульні хмар-звярушак.
Затрымаўся ў наваколлі цёмны вечар,
Вецер сіл не мае, каб яго разрушыць.
Цішыня сціскае, звузіла прасторы,
Як бадзяк нябачны шчыпле сэрца й розум.
Марыць разбудзіць ды стаць душы апорай,
Каб буран падняўся, пракаціўся з громам.
Разарваў дэпрэсій путы ўпарта, хутка,
Хмаркі загулялі весела ў нябёсах.
Закружыў жаўрук над хатай, сеяў чуткі,
Што ажыў праменьчык, прыйдуць-прыйдуць вёсны.
Трошкі бы святла — атрутай стане цемры,
Распаўзецца, знікне дзесь за даляглядам.
Для надзей шырэй-шырэй расчыне дзверы,
Мроі расквітнеюць у чароўным садзе.
Свидетельство о публикации №126010803006