Журавли
Вельмі ціха ў нашым сяле,
Замярзаюць жывыя крыніцы ,
Хутка будзе зіма на дварэ.
А ў сэрцы ўзнікае трывога,
І становіцца кепска зусім:
Не хапае чагосьці раднога,
Быццам важную частку згубіў.
Не запоўніць мне гэтай пустэчы,
Не забыць меладычную трэль,
Я пайду прагуляцца да рэчкі
Там, дзе песню пеў журавель.
Жураўлі паляцелі ў вырай
І сумуюць па роднай зямлі,
А вясною вярнуцца з чужбіны,
Памятаюць свае карані.
Стала шэра навокал без крылаў,
Нашы сэрцы грэлі яны,
Нібы сонца, што ў небе свяціла,
Дарагія вы нашы сябры!
Песен розных на свеце не мала,
Назбіралася іх вельмі шмат,
Іх народ ці паэты пісалі,
Але нейкія пеў дзіўны птах.
Ён, зрабіўшы гняздо на балоце,
Выдаў нам свой чароўны курлык.
Жураўлі пелі песню прыроды,
І звяры ўсе слухалі іх.
Не чуваць халадоў у паветры,
Ды пасупіўся снежны масіў,
І нясмелы праменьчык нарэшце
У хуткім часе вясну абвясціў.
Расквітнела ўжо наваколле,
Мне чамусьці здалося на міг,
Што вяртаюцца птушкі дадому,
Што пачуў я заветны курлык...
Жураўлі прыляцелі з чужбіны,
Нашы душы сагрэлі яны,
Сумавалі па сваёй радзіме,
Не забылі свае карані.
Яны песню сваю заспяваюць,
Будзе песня і далей гучаць,
І сярод свайго роднага края
Будуць слаўных расціць жураўлят.
Свидетельство о публикации №126010706846