Зiма рассыпала...

Жменяю срэбра рассыпала зімка,
Сонца праз хмары мігне жартаўліва.
З песняй крутуха закружыць сняжынкі,
Быццам бы конь узмахне горда грывай.

Доўга зіма дзесь блукала па свеце,
Многа гадоў шлях шукала да краю.
Нашу малебен разнёс мудры вецер,
Апавядаў, што яе мы чакаем.

Крочыць сягоння зіма-маладуха,
Вэлюма шлейфам хавае прасторы.
Радуе песняй надзей завіруха,
Шэпча: «Рассее туманнае ўчора».

Вернецца лента законаў прыроды,
«Чорнае» «белым» не будзе, нарэшце.
Сэрцы напоіць напоем з «пагоды»,
Будучынь песняй духоўнай уцешыць.


Рецензии