Зноу душа мая iмкнецца у ранак...

***
Зноў душа мая імкнецца ў ранак,
У якім мой студзень-гаспадар
Замятае хату, двор і ганак
І гартае зімні каляндар.

Божы дар – маё жывое слова.
Слаўлю ім мяцеліцы душу.
Для таго і ёсць на свеце мова,
На якой пра блізкае пішу:

Пра свой двор, замеценую хату,
Пра катоў на ганку ля дзвярэй,
Пра набыткі ўсе мае і страту –
І сяброў надзейных, і надзей.

Замятае хату, двор і ганак.
Я гартаю зімні каляндар,
І душа мая імкнецца ў ранак,
Дзе пануе студзень-гаспадар.

06. 01. 2026 г.


Рецензии