З блакаднага дзённiка...

Іду па пакоі пустым і халодным,
У змерзлай кватэры адчынены вокны

І маці у ложку настылым ляжыць,
Заплюшчаны вочы ды маці не спіць...

Ўжо некалькі тыдняў ляжыць яна ціха,
Пануе у хаце цямрэча і ліха,

І грубку няма чым сягоння паліць,
Баліць галава, а жывот не баліць...

Пакорлівым стаў - ўтаймаваўся нібыта,
Ды толькі вада ў ім сягоння наліта,

Бо з ранку ў чарзе праз дванаццаць гадзін
Не здолеў здабыць хоць кавалак адзін...

Стаяў я упарта, дапяў да прылаўка,
Ды скончыўся хлеб, зачынілася лаўка

І вось я вяртаюся ў іней жытла,
Ды маці ужо не чакае цяпла,

І я не чакаю, не мрою пра лета,
Вясна так далёка - дарэмная мэта,

Гартаючы сшытак уласных прамоў,
Я раптам уцяміў - пісаць не гатоў...

Гатовы напіцца вадою дасыта,
Палонка далёка і мо не прабіта...

А вёдры данесці... чацвёрты паверх...
Ўжо лепей у ложак... і коўдрай паўзверх...

Што ложак адзін - дык астатняе ў грубцы
Даўно папалілі замерзлыя людцы,

Сканала надзея з апошняй іскрой,
Паклалася побач на ложак з Табой...

Адкіну я коўдру - ды месца хапае,
Я лягу да маці ля самага краю.

Скажы мне, матуля, ці варта трываць?
Баюся, што заўтра не здолею ўстаць...

А як і здалею... ці варта змагацца?
Хачу не ўставаць, не хачу заставацца

І жыць не хачу, а пад'есці гатоў!
Пад'елі ужо і сабак і катоў...

Шпалеры і дзягі, і кроплі алею,
І смачна было ад сталярнага клею.

Цяпер аніякага смаку няма-
Ты ведаешь мама пра гэта сама...

Цямрэча... ды свечку паліць я не буду.
Навошта паліць?... Не чакаю я цуду...

Нічога увогуле... Смерці хачу...
Устану цяпер і з акна палячу

Над цёмнаю вуліцай выпырхну ў горад,
Пакіну як ты гэты голад і холад,

Над Зімнім палацам ў зімовую высь
Апошнія ўздыхі мае паняслісь...

Крыху пакружлялі над сонным Сенатам,
Упалі, зарыўшыся ў снезе шурпатым.

Па гэтаму снегу праз некалькі дзён
На санках павёз нас худы маладзён.

Ён так намагаўся і падаў часцютка-
На вуліцы слізка, адліга не хутка...

На ўскраіне роў - там і класціся нам...
Мы выбралісь, мама! Мы вырвалісь, мам...
 


Рецензии