У тую хату не прыйсьцi запозна...

          

              Прысвячаю маім улюбёным суседзям-
                Дзядзьку Васілю і Цётцы Ніне,
                якія па сутнасці, даўно ужо сталі
                для мяне роднымі!


У тую хату не прыйсьці запозна-
У час любы гатовая сустрэць.
Няхай яе не абмінаюць вёсны,
Няхай яна развучыцца старэць!

Гаспадары, вітаю вас, прабачце
За тое, што калісь не так было...
Я зноў стаю у вашай ўтульнай хаце
І адчуваю скрозь яе цяпло.

Навобмацак у непегадзь і сцюжу,
Без ліхтароў у цемры і імжы
Знайсьці яе па дотыку я мушу,
Па дотыку не цела, а душы...

Зацішны кут у людзкім акіяне...
Заплюшчыць вочы і ісці на слых...
Мы прыстані шукаць не перастанем,
Але заўсёды цягне да сваіх.

Усмешкаю сустрэнуць на парозе
У самы добры дзень або ліхі...
У гэтай хаце не бываеш познім,
Бываеш толькі госцем дарагім!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →