Паэзiя не боль душы...
Паэзія – не боль душы,
А вобраз, выказаны шчыра,
Мастацкі вобраз. Не грашы
І не рабі з сябе куміра,
Бо ты не Бог, а ідыёт,
Калі пляцеш пра боль душэўны,
І не паэт, а вершаплёт,
Стваральнік вобразаў няпэўных.
Паэзія – душы пейзаж,
У ім і музыка, і фарбы,
І наваколля антураж,
І прыгажосці рознай барвы.
Паэзія – пейзаж душы
Ў бязгучнасці любой глушы.
05. 01. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126010503856