НАШ ФПМ
Той прамень, што намеціў нам шлях.
Ключ даў навукам, стаў іх калосам,
Шырыць пазнанне, межы быцця.
Мудра святло разлівае па свеце,
Кодам бінарным з`яднаў тэкст і гук.
Сеткі сяброўскія вучыць свет плесці,
Хуткасць мяняе узлёту навук.
Даў нам ён веды крочыць у заўтра,
Наш альма-матэр, наш ФПМ.
Выкаваў логіку, каб упарта
Выхад шукалі з блокаў і схем.
Мудрасць навек засеяў у сэрцах
Пад інтэгралам рэчкай злучыў.
Брацтва тых дзён ад ветру не рвецца,
Душы з`яднаў юначы парыў.
Свидетельство о публикации №126010503178