Я не рабыня...
Прад ім і іменем яго схіляюся ў паклоне.
Я частачка маленькая яго святыні,
Маленькая крупінка вечнага бяздоння.
Рабіць вучуся крок за крокам выбар верны,
Не дагадзіць хачу, а каб квітнела вечнасць.
Каб расквітнела ў полі жыта, а не церні,
Любоў бацькоўскую дало душою зведаць.
Люблю свой дом, радзімы край, Зямлю-матулю
З дачэрняй марай, каб цвілі, я не рабыня.
Надзеюся, што ў цяжкі час мяне прытуляць
Сваім крылом, вятры калючыя прыпыняць.
Бацькоўскай Божай ласцы дзякуй за прасторы,
У мроях не зблудзіць у цемры бездухоўнай.
Я не рабыня ні сягоння, і ні ўчора,
Прашу душу правесці Боскаю дарогай.
Свидетельство о публикации №126010405148