Вечерки
З дзяцінства на памяць прыйшлі вечарынкі --
Такія прыемныя сэрцу карцінкі:
У вёсцы маёй невялічкая хата,
З уборам, і з мэбляй такой небагатай.
Вось ладзяцца ў хаце суседняй вячоркі,
І музыка будзе ў халоднай каморцы.
Завея гуляе – здаецца, хто пойдзе?
Ды толькі да хаты спяшаецца моладзь.
А мне так хацелася з імі таксама,
“Шкада, што малая”, -- казала мне мама.
Але я ледзь-ледзь зазірала ў акенца,
Затым пранікала ў пакойчык праз сенцы.
Пад столлю высока газоўка вісела
І цьмяным святлом мегатліва гарэла.
Пад ёю майстрыцы сядзелі кружком.
Так цёпла і ўтульна такім вечарком.
Абрус вышываюць дзяўчаты з ахвотай.
Каб толькі зірнуць на такую работу!
І вось на абрусе з’яўляюцца кветкі,
Як быццам на поплаве нашым улетку.
А толькі гармонік гарэзна зайграе -
Стамлёнасці нібы зусім не бывае.
І працу пакінуць, каб кінуцца ў скокі,
Згуляць падэспан, ды і польку ў два бокі.
Вось так і жылі: увесь дзень працавалі,
А ўвечар палотны і ходнікі ткалі.
Хапала ўсім часу і для адпачынку…
Так хочацца ў час той, ну хоць на хвілінку.
У час той, калі не было інтэрнета,
Цяплом было сэрца ад зносін сагрэта.
Ды толькі ў музей можам мы зазірнуць,
І добры ўспамін аб далёкім вярнуць.
Свидетельство о публикации №126010402087