Мастак
Вядуць дыялог
на паперы.
Нехта кудысьці бяжыць,
а куды -
невядома.
Дрэвы шапочуць,
у футрах
бялюсенькіх - вераць .
Рукі раскінуў свае
снегавік
каля дома.
Сэрцам малююць ,
калі мары выйшлі
на волю.
Пэндзаль смяецца -
такі ад чароўнага
рогат.
То дасць надзею
нязломны,
то шчыра сваволіць.
Ветліва шлях падаруе -
сцяжынку
з парога.
Лепшай жадае ў пошуку
дбайнага долі ,
смачна частуе ,з нагодаю
вычварна
песціць .
Быццам вяшчае для нас
мудрагелісты
колер :
уволю напоіць ,каб воку
прыгожасць
данесці.
Свидетельство о публикации №126010401612