Кал пачынаеш марыць
напэўна каханнем
напоўнены.
Шклянкі азёр
нібы вочы
блакітныя
дзівяцца.
Ветрык прыціх ,
ён на пэўны час
сціплы і стомлены.
Тварам лагодны ,
у пошуку сэрца і
сківіца.
Соладка так ад
бязмежнага ,
сціплага ,дбайнага .
Шчырых адносін імчыць
хутканогая конніца.
Я дакрануцца хачу
да таемна - жаданага ,
водарам шчасця з кілішка
надзеі напоўніцца.
Кожнае дзіва то вуснаў
здабытак , а то шчакі .
Як жа сябруюць з пяшчотай
прываблівай дзетачкі .
У салаўя, быццам цудаў
скарбоначка, пошчакі .
Неверагодна ківаюць
галоўкамі кветачкі .
Свидетельство о публикации №126010401545