Як прыгожа у студзенi свiтае...
Як прыгожа ў студзені світае!
Сіні снег ляціць на ліхтары,
Як душа: нічога не хавае
На крыштальнай студзеньскай зары!
Падары мне зімняе світанне
У святле застылых ліхтароў,
Як душа, што дорыць спадзяванне
На каханне – без узнёслых слоў!
Падары крылаты мне світанак,
Хай ён тушыць змораны ліхтар,
Хай душа мая імкнецца ў ранак,
У якім мой студзень – гаспадар!
03. 01. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126010305381