ЗЮЗЯ

І ў полі і ў лузе
ён здзяйсняе мары.
Хто спяшаецца?Сам Зюзя -
свеціцца ліхарык .

Падаўжэлі значна ночы,
нехта даў ім вёслы.
Да дзяцей свавольнік крочыць ,
нават да дарослых .

Матылькоў насыпаў  у полі ,
на сцяжынкі. БОЖА !
Ён такі , з якім ніколі
сумаваць  не зможаш.

Кожны дворык,
кожны бераг
абляцеў праныра.
Спрабаваў развесіць
шэрань
дзе заўгодна. Шчыра.

Апрытомнеў на хвілінку,
у руцэ піяла.
Дакрануўся  да ялінкі
і яна заззяла.

Хараство - зімы паперкі ,
маляваў  заўзята.
Даў па цаццы ,даў цукеркі
і адправіў у свята.

Шчасце множыцца  ў акрузе ,
я за дбайным следам.
Хто спяшаецца?Сам Зюзя!
Сустракайце  дзеда.

Паусюль сівога рэчы ,
паусюль  абрусы.
Прывітанне  шлём ,старэча !
Родны  Беларусі !


Рецензии