Красуй, Беларусь!

КРАСУЙ,  БЕЛАРУСЬ!
леанід ПРАНЧАК

Красуй, Беларусь!
Край мой родны, край свабодны!
Жыві і слаўся,
Як малітву вымаўляю я.
Жыві, жыві!
Красуйся ў радасці заўсёды,
Блаславенная мая
Дарагая зямля.
Беларусь, Беларусь,
Ты красуйся ў радасці заўсёды.
Слаўся, слаўся у вяках,
Ты – Радзіма мая!

Красуй, Беларусь!
Дзе б ні быў я – ты са мною.
Сваёй пяшчотай
Нашы сэрцы аб’яднала ты.
Жыві, жыві!
Люблю цябе я ўсёй душою,
Гордых продкаў маіх
Край пакутны, святы.
Беларусь, Беларусь,
Я люблю цябе усёй душою,
Ты – Айчына мая
Назаўжды, назаўжды!

Красуй, Беларусь!
Наша спадчына і слава,
Краіна-маці,
Ты жыві у шчасці з году ў год.
Жыві, жыві!
Красуйся, родная Дзяржава.
Будзе вечна на зямлі
Старажытны наш род.
Беларусь, Беларусь,
Слаўся, наша родная Дзяржава!
Слаўся, слаўся у вяках,
Беларускі народ!

20 красавіка 2002 г.
01 студзеня 2022 г.

https://www.youtube.com/watch?v=CcCIVBjtrAY


Рецензии