Бiблiятэкi

Бадай, туды не зарастуць шляхі
  Бязбожнаю хлуснёю інтэрнэту -
І кожны, хто да Слова не глухі,
  Ідзе ў той храм, бо мае пэўну мэту:
Багацце атрымаць і зберагчы,
  Бо хто, калі не мы, не нашы дзеці?
Любоў спазнаць павінны чытачы!
  Любоў не выжывае ў інтэрнэце:
І ў багне недарэчных тых рэклам,
  І ў брудзе слоў падступнай сеткі вязняў.
Яна жыве ў душы  -  і ў Слова храм
  Яе ўпускаюць, змыўшы бруд у "лазні"
Тым чыстым, што ад Бога да людзей,
  Тым Духам паміж літарак схаваным.
Эпоха інтэрнэту...  Час ідзе -
  Электарат, што марыць быць абраным,
Кніг добрых прачытаць павінен шмат,
  Каб  праўды Божай мудрасці набрацца,
І зразумець маштаб, памер, фармат
  І ўсю каштоўнасць слоў святых палаца.


Рецензии