Азораныя Люцыферам

«Азораныя Люцыферам (ці – кожнаму сваё»

Імгненнямі азораныя дні...
Твой бляск вачэй, за дзень зырчэйшы,
мяне ўсяго запаланіў...
І я сказаў:
«Што ж, ёсць на свеце чэрці...»
(Яўген Хвалей, 1992)
--------------------------

Грыша! Спраўны Дзед Мароз.
З выразам шыкоўным.
Твар цьвярозы. Быццам Кроз.
Нават з Кірам роўны.
А на ёлцы цацак шмат.
Дзіўныя істоты!
Умка… Пэўна, філамат!
Пасярод брыдоты. *
Тры Наталлі. Ды Сям'я.
Ладная суполка!
Канчаткова – не мая.
Вось такая ёлка…

2.01.2026
PS:
* Калі каму «брыдота» вельмі ўжо вока коле, можна чытаць і як «галоту». Дык усё роўна – нікчэмнасьць… Хіба што не такая брыдкая.

Кроз нарадзіўся ў 595 г. да н. э. у сям’і валадара і выдатнага вайскавода Лідыі, Аліята II. Яго маці была родам з Карыі. Меў дзве сястры, а таксама зводнага брата Панцеляймона, які нарадзіўся ад другой жонкі Аліята II, грачанкі. Згодна паданню, у 560 да н.э. г. да н. э., калі Кроз заняў прастол, Панцеляймон і мачаха паспрабавалі атруціць яго. Аднак змову выкрыў прыдворны кухар.
Першы народжаны Крозам сын быў нямы, таму лічыўся няздатным, каб стаць спадчыннікам. Другі сын Аціс загінуў пры жыцці бацькі.
У грэчаскай традыцыі Кроз лічыўся вельмі багатым. Яго багацці нават ўвайшлі ў прымаўку. Асновай багаццяў валадара былі здабыча і перапрацоўка металаў, у тым ліку срэбра і золата, а таксама актыўны знешні гандаль і эксплуатацыя заваяваных народаў.
У 550 або 549 г. да н. э. Мідыя, якая з’яўлялася найбольш небяспечным супернікам Лідыі, была захоплена персідскім валадаром Кірам Вялікім. Кроз выкарыстаў гэта для далейшага прасоўвання сваёй дзяржавы на ўсход і пасля станоўчых адказаў аракулаў першым рушыў на землі Кіра. Першая бітва паміж лідыйцамі і персамі адбылася ў Кападокіі. Але яна не прынесла абодвум бакам ніякага плёну. Паколькі пачынаўся сезон сеяння, Кроз адступіў разам з войскам у Лідыю, адпусціў апалчэнцаў дахаты і даслаў запыт у Спарту, каб атрымаць дапамогу.
Магчыма, лідыйскі валадар чакаў, што Кір таксама адступіць. Аднак у самы нечаканы момант персідская армія з’явілася на раўніне каля Сардаў. Кроз паспеў сабраць конніцу, але пры пастраенні расцягнуў рады, каб больш яго воінаў адначасова маглі прыняць удзел у бітве. Кір пайшоў на хітрасць і пусціў наперад сваёй арміі вярблюдаў. Лідыйскія коні ніколі не бачылі гэтых жывёлін, а таму пужаліся. У выніку, Кроз прайграў. Кір захапіў і разрабаваў Сарды. Лідыя была ўключана ў склад яго дзяржавы.
Згодна грэчаскаму паданню, запалоненага Кроза персы вырашылі спаліць, але яму дапамог сам Апалон, які загасіў полымя. У вавілонскім клінапісным тэксце кажацца, што Кір забіў Кроза.

Што датычыцца Яўгена Хвалея (радкі якога я даслаў у эпіграф)… Учора быў дзень яго нараджэння (1947). Пісьменнік (і паэт) ён, быццам, неблагі. Але ж… Перакінуўся ў праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі. Па-саўковаму – Бог яму судзя. Бадай, што той шалёны бляск яго ўсяго і запаланіў-зачараваў…
Фоткі… Ёсьць і з той Ёлкай (дзе – Умка і астатнія). Ёсьць і з Грышам (больш-меньш адмарожаным). Але я вырашыў таго лідыйскага Кроза наладзіць:

Крёз получает дань от лидийских крестьян
(Клод Виньон, 1629, масло, холст)


Рецензии