Мой час
куды,чароўны ?
Давай ,непераможны , пагутарым .
Павінен павітаць мяне ўсё роўна ,
мае адведаць летуценні , мары.
Глядзі , найдаражэйшы мой , навокал :
пяшчота разгарнулася ,як лекі.
Бясконца прагне адчуванняў вока .
Куды бяжыш ? Зрабі
прыпынак лепей.
Змянілася ў бок
кахання мода ,
ляціць туды , дзе соладка , багемна.
Глядзі ,як пасміхаецца прырода ,
ад гэтага так казачна , прыемна
Пачуй ,як шэпча явар , пахне мята ,
праменьчык шчыра як
зямлю галубіць.
Хачу ,мой час , каб
ты не бег заўзята,
адпачываў каб на прасторах ,любы.
Свидетельство о публикации №126010202656