Месяца смешка

Дагарала нябеснае вогнішча,
Рассяваючы іскры ў нябёс акіяне.
Са слязой, у самоце, прамокшая,
Я да Месяца йшла на спатканне.

Можа там, сярод зорак далёкіх
Адшукаю адказ на пытанні, што дзівяць.
Каб змагла павярнуць жыцця крокі
У напрамку дзе Сонца без Хмары дажджлівай.

Аб жыцці мае веды з дзяцінства
Раскрышыліся сёння, як чэрствая булка.
Дзень за днём на вачах павуціна
Прахудзілася, сэрца з бядоваю думкай.

Бы труха рассыпаюцца догмы,
Востры край да крыві мяне раніць, змяртвенне.
Я сягоння ганю з сэрца стому,
Ды спрабую навыварат зладзіць адзенне.

Перакроіць старое нанова,
Паказаць што хавалі пад брудам хлуслівым.
У падзеях ды справах выснову
Адшукаць... Пыл павольна змываецца ліўнем.

Месяц, дзякуй за добрую ўсмешку,
Падтрымала мяне, даравала мне крылы.
Ды згарнула крылом з дошкі пешку,
Замяніла ферзём, сэрцам думаць вучыла.


Рецензии