Ззяе наваколле

Непараўнана  ззяе
наваколле ,
калi на небе зорачкi сваволяць .
Кагосцi ловiць дзiуны
ветрык у полi .
Паглянь у акенца -  месяц цуды солiць .

Затым  бясконца
iх у прасторы
сцеле
I дадае у кожны
таямнiцу.
У кола птушаняткамi
 паселi.
Я гэта бачу ,а магчыма
снiцца ?

Глядзi ,мой любы,
у таямнiцах дзiркi .
Праз iх прыгоды
паляцяць у вырай.
 Рабiны вабяць ранiцай  пацеркi .
Шапочуць нешта 
без нагоды,шчыра.

I кожны у  прыгажосць
на момант
унiкне
i ты бяры пяшчоты
падарунак.
Яшчэ iмгненне i
малюнак знiкне.
Не дапаможа
нi вядзьмар,
нi руны.

Мая жыве у гэтым
дзiве доля .
Адсунь блакiтныя
на момант  шторкi.
Непараунана ззяе
наваколле .
Паглянь у акенца --
соляць цуды зоркi.


Рецензии