Чацвёрты тост

(2026 год абвешчан Прэзідэнтам
Рэспублікі Беларусь годам
беларускай жанчыны)

Ва ўсе гады, ва ўсе вякі
Чацвёрты тост за нас, жанкі!
Хай не мінуе нас каханне,
Падорыць шчасця воз спатканне.

Жылі каб доўга – цэлы век,
Нібы сапраўдны чалавек.
Каб столькі ў нас было заняткаў,
Як у важкім коласе зярняткаў.

Каб дзеткі радавалі нас,
Праменьчык сонейка не згас.
Каб не мінала нас удача,
Не ведалі каб вочы плача.

Каб шчасце век не падвяло,
Каб згінула на свеце зло.
Каб з вамі нас на ўсё хапала,
Каб шчасце наша не прапала.

Каб так палаў душы агонь,
Нібы свяціў нябесны конь.
Каб набывалі ў працы веды,
Каб нас міналі злыя беды.

Чацвёрты слаўны тост, жанкі!
Няхай пачуюць мужыкі…
Бо поплеч нам ісці ўсё ж з імі,
Злучыць з турботамі сваімі.


Рецензии
Мой тост без всяких степеней
За жизнь,кто дарит во Вселенной.
Они всегда Благословенны,
Божествены и вдохновенны!
За жён,сестер и матерей!
. С уважением и с наступающим
Рождеством!

Геннадий Трутько   06.01.2026 16:38     Заявить о нарушении
Благодарю за рецензию, Геннадий! Доброго дня и удачи Вам и Вашим близким! С праздником!

Татьяна Цыркунова   07.01.2026 09:57   Заявить о нарушении