Напярэдадн свят
Усе ў чаканні жадаемых свят,
У бярозкі ўбор каралеўны,
Бач, сукенку надзела да пят.
У дзіўным танцы мільгаюць сняжынкі,
Вецер кружыць іх, лад задае,
Нараджаюцца ў сэрцы іскрынкі,
Шэры сум у белізне растае.
І ў такт хараводзіцца ёлка,
Што калісьці ў кадцы расла,
На іголках міргае вясёлкай,
Тканы шалік зімы з серабра.
Чысцінёю так пахне паветра,
Новы год пачынае з нуля,
Зноў адлік векавых кіламетраў –
Неразгаданы складнік Жыцця.
© Copyright: # Ганна Якубоўская
28.12.2025
Свидетельство о публикации №126010105520