Новы год здзiуляе

Новы год  цураўся нас гадамі,
Плакаў, рассцілаў чарнюткую фіранку.
Слёзы вакол ёлкі ручайкамі
Расцякаліся ад вечара да  ранку.

Ну а сёлета сабой здзіўляе,
На кані прыслаў мяцеліцу за сваццю.
У сукенцы белай па-над гаем
Кружыць, абяцае даць дарогу шчасцю.

Мабыць, праўды голас у сусвеце
Дакрануўся вуха Божага нарэшце.
Гульні хітрыя развеяў вецер
Ды пачаў ажур з духоўных нітак плесці.

Не спалохаць бы яго пачатак,
Хай ланцуг лагічны  прыме ўсё павольна.
Мудрасць год сумее ў свет сасватаць,
Расквітнее воля з ёю наша доля.


Рецензии