НОВЫ 2026 ГОД

Дваццать шосты — год каня і пазітыва,
Не стрымаць яго на месце — іскры, іскры...
Капытоў стук рвецца, рвецца ў даль імкліва,
Жвавы конь галопам мчыцца з ветрам быстрым.

Ад прыроды мае хватку, сілу, волю,
Да сябе заўжды з павагай, сябра верны.
Ён заўзяты ды з азартам матку-долю
Здабывае ў смелай схватцы ў сэрцы з верай.

Цяжка рамкі абазначыць — любіць волю,
Ставіць мэту і натхняе ўсіх хто побач.
Рваць руціны путы, шэрасць наваколля
Для яго прызванне, як душы хвароба.

Агнявы чырвоны конь на нашы нівы
Завітае ў Новы год, каб апаіць нас
Вольным ветрам, мудрасцю, чуццём на лжывасць,
Коўдраю пакрые, дасць нам адрадзіцца.

Ды рассыпе косы-грыву — свае промні,
Каб сагрэць замёрзлым душы іх і сэрцы.
Пра пярчынку, пра агонь патрэбна помніць:
Можа апаліць аблудных и без веры.


Рецензии