Цёплая восень

Лёгкі туман, павуцінне на лісці,
Ветрык-гарэза прыціх за ракой,
Восеньскім вечарам хвалі калыша
Над пажаўцелай, высокай травой.

Кропляй крыштальнай раса зіхаціцца,
Як дыяменты, так ярка блішчыць.
Хочацца зноў на яе падзівіцца,
Сонечных блікаў ніяк не злічыць.

Восень ступае няспешнай хадою,
Як бы смакуючы кожны свой крок.
Цешыцца будзем яе цішынёю -
Казачным выдаўся новы дзянёк.

Вечарам ціхім па-летняму цёпла,
Быццам не восень зусім на зямлі.
Ціш і спакой нам у сэрцы прыносіць,
Каб праслаўляць яе ў вершах маглі.


Рецензии