Адлятай на крылах ветру
У родны край, мая родная песня.
Туды, дзе мы цябе вольна спявалі,
Дзе так прывольна нам было з табою.
Там пад гарачым небам паветра поўніцца асалодай.
Там пад гоман мора дрэмлюць горы ў аблоках.
Там так ярка сонца свеціць, заліваючы святлом родныя горы.
У далінах пышна квітнеюць ружы,
І салаўі спяваюць у лясах зялёных.
Адлятайна крылах ветру,
У родны край, мая родная песня.
Туды, дзе мы цябе вольна спявалі,
Дзе так прывольна нам было з табою.
Адлятай на крылах ветру,
У родны край, мая родная песня.
Туды, дзе мы цябе вольна спявалі,
Дзе так прывольна нам было з табою.
А.П.Барадзін - Палавецкія скокі ( з оперы "Князь Ігар")
Пераклала Лілія Воранава 30.10.2022 г.
Свидетельство о публикации №125122905180