Шчасце iмгненнае...

Шчасце імгненнае,
Шчасце бяздоннае,
Птушкай яно праляціць.
Шчасце бязмежнае,
Шчасце надзейнае,
Чым жа цябе аплаціць?

Шчасце дзівоснае,
Шчасце бязмернае,
Хто зведаў, шчасце, цябе?
Шчасце сапраўднае,
Шчасце спакойнае,
Горыч няпраўды дзяўбе.

Шчасце нялёгкае,
Шчасце з пакутаю,
Многа хто зведаў цяжар.
Шчасце няроўнае,
Шчасце балючае,
Грэшнай душы злосны жар.

Шчасце цудоўнае,
Шчасце бядовае…
Сціпласці мера ды боль!
Шчасце трагічнае,
Бо таямнічае…
Неспадзяваная роль…


Рецензии