Родные просторы
Клякочуць буслікі ў гняздзе
І ўюцца ластаўкі пад дахам,
Вясной убачыш дзе-нідзе
На полі дзікіх птушак разам.
Гул пчол на кветках лугавых
Натхняе ціха сэрца ўлетку,
Да клёнаў я бягу старых,
А ў валасы чапляю кветку.
Чуваць мне птушак галасы,
Шаную кожную хвілінку,
На сонцы ззяюць каласы,
Уздоўж палей іду сцяжынкай.
І так мне хораша цяпер,
Што дзякую за ўсё на свеце!
На добрым слове мне павер,
Цудоўна жыць нам на планеце!
28 снежня 2025
Свидетельство о публикации №125122808281
Иван Проскурин 2 30.12.2025 16:00 Заявить о нарушении
Спасибо Вам за душевные слова!
С Наступающим Новым годом, уважаемый Иван!
Здоровья и долголетия!
Счастья Вам и Вашим родным!
Искренне, Нина.
Нина Агейченко 30.12.2025 17:14 Заявить о нарушении