Слова благодарности
Алесю Раткевічу
(Член Саюза беларускіх пісьменнікаў)
Табе я ўдзячна, сябра мой,
За разуменне і падтрымку!
«Браты» па творчасці з табой,
Трымае Бог для ўсіх лучынку.
Усё так значна для мяне,
Паўсюль і радуе натхненне,
Каштоўны скарб нашу ў жбане –
Захоўваю ў душы сумленне.
Хай берагуць анёлы нас,
А пад Раство бываюць цуды,
Жывём усе мы ў добры час!
Глядзі, міргаюць ёлкі ўсюды!
28 снежня 2025
Свидетельство о публикации №125122806534