Вершы для дзяцей
Заглядвае ранкам у вокны.
Сняжынкі-ліхтарыкі свецяць —
Як стала прыгожа на свеце!
Бярозкі — у белых хусцінках,
У шапках пуховых — рабінкі.
Зямля прынакрылася коўдрай.
Зіма будзе снежнай і добрай!
***
Табе, сяброўка, верыцца,
Што ўвосень лета вернецца?
З-за хмары выйдзе сонейка,
І застракочуць конікі,
Блакітным, чыстым неба стане,
І дожджык плакаць перастане,
І павуцінкі паляцяць
Другое лета сустракаць.
***
Так павялося, што спрадвеку
Ляцяць буслы да чалавека.
На стрэхах гнёзды пабудуюць
І буслянят сваіх гадуюць.
На зіму ў вырай адлятаюць,
І там вясну яны чакаюць.
Калі ж настане гэты час,
Вяртаюцца буслы да нас.
І зноў стаіць над дахам клёкат,
І зноў аб дзетках сваіх клопат,
А пад крылом бусліным — хата,
Там шчасця, радасці багата.
***
На праталінках і пералесках
Расцвітаюць вясною пралескі.
К сонцу цягнуцца кветкі праз глебу.
Іх пялёсткі — колеру неба.
Жоўтым вочкам яны паглядаюць,
Прыгажосцю сваёй нас натхняюць.
Свидетельство о публикации №125122805460