Каб табой дзiвiцца
Палівала то вадой святою, то слязой гаючай.
Напявала роднай: «Я табе не здраджу»,
Будзем бараніцца мы сцяблом калючым.
Нам зусім не важна хто прысядзе побач:
Дурнап`ян, рамонак, ці палын з макрыцай...
Толькі б ты квітнела— мой заўсёды клопат,
Толькі б сэрцайка магло табой дзівіцца.
Ды шкада, вясною рвецца пустазелле,
Цягнецца да сонца, каб забраць прамені.
Без дыхання ружа, бы ў гарачым пекле,
Як вярнуць ёй сілы, плачу ў задуменні?
Пырнік з лебядою распаўзліся вокал,
Праз карэнні ружы пралажылі шлях свой.
П`юць маю вадзіцу і зямелькі сокі...
За маё нядбанне б`юць казырнай картай.
Прапалоць бы трэба, узрыхліць навокал,
Дабрынёй засеяць сад свой вакол ружы,
Ды знайсці суседзяў, частаваць іх сокам,
Разам ружы водар піць, што ў садзе кружыць.
Свидетельство о публикации №125122803355