Пачуццё
Усёабдымнае пачуццё.
Неадольнае, з моцнаю сілаю,
Не ўпасці душы ў забыццё.
Пачуццё маё замілаванае,
Непарушны шырокі прастор.
Няўтольнае, неспадзяванае –
Ахвяруеш мне шчыра задор.
Пачуццё бесклапотнае, добрае,
Напамін аб чароўнай зямлі.
Бескарысліва-высакароднае,
Сустракаюць так лес ды палі.
Пачуццё агнявое, вялікае,
Патайное маё пачуццё…
Я прыслухаюся – нехта клікае,
Правіць лад трапяткое жыццё…
Свидетельство о публикации №125122802568