Шуточное
Сёння я прыйшоў дамоў,
А там гаспадарачка…
Думаў, дасць у лоб мне зноў,
Што я выпіў чарачку.
Гатаваўся, каб стаяць
На нагах цвярозенькім,
Тут знянацку з неба «гах»,
Быццам на марозе я.
Адчыніўшы дзверы, там
Смачная закусачка
Ды налівачкі сто грам,
Жонка ў новай хустачцы.
Усміхаецца: «Праходзь,
Даражэнькі ты мой госць,
Будзем разам частавацца!»
Згатавана страў мо дваццаць:
Тут і дранікі, грыбочкі,
Агуркі з дубовай бочкі,
Баклажаны, памідоркі,
Соль, гарчычка, перчык горкі…
Я падумаў: «Што за цуд?!
Жонка добрая, красуня!
Ад яе хадзіў у блуд,
Быў, як кажуць людзі, дурнем!»
25 снежная 2025
Свидетельство о публикации №125122505200
все жили и служили одной семьей и не грызлись. С уважением - Сергей.
Сергей Плотников 9 26.12.2025 18:34 Заявить о нарушении
Добра и радости Вам!
С уважением, Нина.
Нина Агейченко 26.12.2025 20:39 Заявить о нарушении