Назва Нёман
Поўны велічнай красы.
Птушак чую спеў ды гоман,
Цуд нібыта галасы.
Смелы ды рашучы волат,
Срэбраводны, дарагі…
З сілаю вялікай – молат,
Падмывае берагі.
Ёсць на ім рыбацкі човен,
Рыба келб – рэлікт святы.
Не лавіць яе – замовен,
Келба шлях такі віты.
Кажуць людзі – у Канадзе
Келб у рэчцы нейкай ёсць.
Пападаўся ў прыладзе,
Але ж ён – чароўны госць.
«Між пагоркаў» – назва гэта,
Адлюстроўвае ўвесь ход.
Нёман – казка для паэта,
«Багатыр…» – пяе народ.
Свидетельство о публикации №125122502209