Душой прыгожы

Якім бы ты не быў душой прыгожым,
Якія б думкі цёплыя не біліся ў грудзях
Аб родных, блізкіх, проста аб знаёмых,
Не зберагуць цябе ад крыўд і гнюснага біцця.

Так часта чысціня бяльмом на воку,
Дакор для тых, хто побач, напамін аб іх грахах.
Які ад вашай прыгажосці прок ім,
Што будзіць душы, цвяліць, верціць, быццам на вуглях?

У момант прапановы дапамогі —
Зярнятка асцярожнасць, каб не ранілі душу,
Каб дабрыня не стала бед залогам,
Пабудавала ў сэрцах з чэрствай зайздрасці мяжу.

Калі не ў сілах абыйсці сапернік
У чэсным паядынку, талент дзесьці  заблукаў,
Хлусня — сястра дум хітрых і мяцежных...
Умела дабаўляюць дурнап`ян да вашых страў.

Сяброўка нашай прыгажосці мудрасць,
Яна, як страж, каб не лілася дабрыня праз край,
Не фарбавала неба фарбай хмурай,
Не патушыў халодны лівень у душы алтар.


Рецензии