Шум безупынны...
Шуміць так на Палессі гай.
Няма турботы – лес бяспечны,
Прыроды мілай родны рай.
Шум бесклапотны, залацісты,
Такім ён падаецца мне.
Бярэ шум клопат той, што цісне,
Падобна муру ці сцяне.
Я слухаю з задавальненнем:
Бясконцы шум лясоў, балот.
Спрыяла пушча пакаленням,
Бо з ёй не ведалі клапот.
Дарыла ягады кашамі,
Вядом грыбоў цудоўны смак.
Дар сухастоі завяршалі,
Забыцца нельга аніяк.
Аб гэтым шум усім раскажа,
Магутны, гучны шум – жывы…
Прыязнасць шчырую дакажа,
Пачуйце ж ладны шум і вы…
Свидетельство о публикации №125122302390