Са сцiплым прызнаннем народа...

***
Са сціплым прызнаннем народа
Народзіцца верш мой апошні,
А сёння я там, дзе свабода,
Дзе ў інеі зімнія сосны
І ў неба сталёвае ўецца
Над хатай дымок у суседа,
Дзе жыць без прызнання ўдаецца,
Дзе ладзяцца праца й бяседа,
Дзе шчырасць важней за прызнанне,
Дзе лічаць сваім мяне людзі
І цэняць мяне за прызванне,
І вершы мае не асудзяць,
Дзе ў інеі зімнія сосны
Народзяць мне верш мой апошні.

22. 12. 2025 г.


Рецензии