Несбывшееся предсказание
Няспраўджанае прадказанне
паводле беларускай народнай легенды
Калісьці чалавек той жыў,
Заможны быў, багаты,
Шчаслівым ён сябе лічыў,
Ды сумнай стала хата.
Хоць нарадзілася дачка –
Прыгожая дзяўчына,
Сказалі страшнае бацькам:
“З жыцця пайсці павінна!”
Як будзе васямнаццаць год,
Заб’е пярун дзяўчыну,
Пачнецца сонца ўзыход –
Апошнія хвіліны"…
Стаў бацька думаць ды гадаць,
Як ратаваць крывінку?
Так горка страшнага чакаць,
Шкада яму дзяўчынку.
Надумаў склеп пабудаваць
Глыбока пад зямлёю,
І сталі слугі шчыраваць
Над працаю такою.
Як збудавалі, змураваў.
Гатовы склеп, чакае.
І бацька весялейшы стаў,
Усмешкі не хавае…
Вось надыходзіць гэты дзень:
Дачушцы –васямнаццаць.
І бацька да яе ідзе,
Не час цяпер вагацца…
- Нам аднойчы прадказалі,
Што цябе заб’е пярун.
Доўга выйсце мы шукалі,
Не вядзьмяр і не шаптун,
Збудаваў я склен глыбокі,
Ды цябе схаваю там:
Для маланкі – шлях далёкі,
Крыўдзіць дочачку не дам!
Так дачушка адказала:
– Дзякуй, татачка, табе,
Заўтра ўжо я буду сталай!
Ясна, Божай мне рабе,
Калі лёс наканаваны, –
Спрэчкі з Богам не вядзі!
Нельга ў склепе быць схаванай,
Лепей да Яго ідзі!
Не хачу спрачацца з Богам,
Калі вырашаны лёс,
Трэба той пайсці дарогай,
Што прызначана з Нябёс.
Заўтра я пайду у поле,
Ды маліцца буду там,
Бо на ўсё ёсць Бога воля,
Ён усіх рассудзіць сам.
Буду я прасіць, маліцца –
Лёс гаротны мой змяніць,
Буду слёзы ліць, хрысціцца,
Будзе міласць, буду жыць!
У поле чыстае прыйшла,
Ды на калені стала,
Яна маліцца пачала,
Стаяла так нямала…
У чыстым небе не было –
Ніводнай аблачынкі,
Аднекуль воблака прыйшло,
І раптам, без дажджынкі,
Пярун ударыў па зямлі,
Навокал загрымела…
Малітвы ўсе дапамаглі,
Так, як дачка хацела:
Пярун той склеп ушчэнт разбіў,
Як не было збудовы!
Дзяўчыну ён не зачапіў,
ЗастАлася здаровай!
На ўсіх глядзіць Ён строга,
Куды трэба, прывядзе!
Не схаваешся ад Бога –
Аніколі і нідзе!
Свидетельство о публикации №125122200119
Павел Николаев 9 09.01.2026 14:23 Заявить о нарушении
Дзякую за Вашу ўвагу i водгук!
Рада знаёмству!
З павагаю i найлепшымi пажаданнямi,
Галина Синякова 10.01.2026 11:10 Заявить о нарушении