Наша мацi Радзiма
А малінаўкі птах палыхае зарніцай.
Вабіць з ім удыхнуць кветак пах на дарозе,
Асалоду адчуць на бацькоўскім парозе.
Над нябёсамі зноў сонца быццам танцуе,
Родных сінь васількоў люстрам погляд чаруе.
Чулых сэрцам людзей, іх пяшчоты дыханне,
Погляд светлы дзяцей – ранніх дзён выхаванне.
Ах, матуля зямля, наша маці Радзіма,
Ты шмат годных людзей і сыноў нарадзіла.
Кожны час на зямлі і ў любую гадзіну,
Мы кахаем цябе, наша маці Радзіма.
Вабіць водар лясоў, каб душою адчулі
Прыгажосць верасоў Беларусі-матулі.
Хоча маці, каб мы жылі ў міры і шчасці,
Без пакут і турбот, без варожай напасці.
Адчувалі каб рай з першай песеннай ноткі,
Каб любілі свой край так, як некалі продкі.
Каб каханне знайшлі за бацькоўскім парогам,
І зямлю бераглі, дараваную Богам.
Свидетельство о публикации №125122107384
Как много тепла в прекрасных строках о родной земле!
Процветания дружественной Белоруссии и Тебе, Любимая Подружка!
Обнимаю душой
Ольга Бурлака 27.04.2026 17:42 Заявить о нарушении
А иначе не получается. Ведь не зря все говорят- Родина-мать.
Обнимаю с любовью,
Людмила Сапон 29.04.2026 15:47 Заявить о нарушении