Зноуку вось акно... пераклад Марыны Цвятаевай
Зноўку дзе не спяць.
Можа — п'юць віно,
Можа — так сядзяць.
Альбо проста — рук
Не раздымуць двое
У кожным доме, друг,
Ёсць акно такое.
Крык разлук і стрэч —
Ты, акно ўначы!
Можа — сотні свеч,
Можа— тры свячы...
Розуму майму
Не дае спакою
І ў маім кутку
Маецца такое.
Памаліся, дружа, за бяссоны дом,
За акном з агнём!
Свидетельство о публикации №125122104970