Абыякавасць
Нібы ўвосень журавы.
Купал засцялае цемра:
Ноч пануе на зямлі.
Вышыню сяго паверха
Так складана уявіць!
А ці ёсць такая мера,
Што не пакідае жыць?
Я стаміўся, я стаміўся —
Не магу так існаваць!
Аб зямлю хачу разбіцца,
Бо не могуць пакахаць!
Крок наперад, крок наперад
Зрабіць трэба — і ў палёт!
Крок, які зраблю наперад,
Абарве пакутаў ход!
Вашы словы не запыняць
Майго шляху да нябёс.
Нашы звады ўжо прыміраць
Труна, хаўтуры й куча слёз.
А жыццё маё пакута,
Мой ратунак смерцю ёсць!
Нэндзаю была абута,
А апранута у боль!
Паляцеў я, паляцеў я,
Нібы птак з стралой ў грудзях!
Што ж хавае ваша сэрца
Абыякавасць ці жах?
Свидетельство о публикации №125122104929