Квадрат

Бетонны квадрат,
Усяго некалькі метраў –
Абарваны дасяг
Да сучаснага свету.

Немагчыма сысці,
Хоць не рай ды не пекла.
Маеш тумбу, тапчан
І акенца ў метр.

А мой дух нібы птах –
Загнівае ў няволі.
Магу плакаць, крычаць,
Ды не выйду ніколі…


Рецензии