Хвалi

Хвалі бягуць, за імі хвілі,
і вось, «на ніцях павуціны,
Прыносяць восень павучкі»,
Пісаў так Колас ад душы.

Ён прыгажосцю захапляўся,
А я ўсё жаху аддаваўся
Праз тое, што кароткі час
Як хутка ўсіх не стане нас.

Стаю, зачараваны гладдзю,
Прыгожа, ды хачу рыдаць.
Праносіцца хваля за хваллю
І хвілі ўслед да іх ляцяць.


Рецензии