Нацыя Пракрасты
Вуха мне штодзень ласкае,
Тварык твой не меней годны
Мае вочы уражае!
Ты прываблівая сёння
І настрой гуллівы маеш.
Прыгажосцю свайго строя
Ва мне жарсці распаляеш.
Кажуць, што ў любові шкода
Нашай нейкая існуе.
Ім не веру, бо іх слова
Ім да твару не пасуе!
Веру, што ў душы з іх кожны
Міласць да цябе хавае!
Кожны з рэўнікаў ахвочы
Атрымаць тваё каханне!
Але ў ложку з табой зараз
Твае грудзі я цалую.
Ты ад гэтага стагнаеш,
Жарсці над усім пануюць.
Можа, заўтра ты і пойдзеш
Да якога-небудзь Ваські.
Пакахаешся з ім трошкі,
Да мяне зноў завітаеш.
Я, вядома, ўсё дарую.
Крыўды й злосці я не маю.
Дзе ж яшчэ знайду такую,
Нацыю Пракрасты?!
Свидетельство о публикации №125122104875