Цень
На схіле дня пануе ён.
Гіганцкі цень, вялікі, востры,
Падкрэсліў скарацечнасць дзён.
Зубчаты цень, кудлаты, зыбкі,
Празрысты, нібыта вада.
Карункавы цень, надта хісткі,
За ім хаваецца нуда.
Пушчанскі, таямнічы, тонкі –
Такім падаўся раптам цень.
Ён вуглаваты, бледны, дрогкі,
Прыкрыў сабой трухлявы пень.
Калматы цень той спачывае…
Дубоў сям’я адкіне цень.
Старая казка ажывае,
Сабою аздабляе дзень.
Зіма – чароўны час для ценяў,
Трывожыць душу мне цянёк.
Ёсць ланцужкі імклівых звенняў,
Як бы зімы ліхі званок.
Свидетельство о публикации №125122104797