Свабода

Я сузіраю бясконцую завершанасць таго,
за што пакуль нават не браўся.
І ў гэтай уяўнай свабодзе
Я адчуваю сябе вязнем.
Навошта быць служкай гэтай бессэнсоўнасці,
Калі можна нарэшце стаць ахвярай наступстваў
Сваёй бяздзейнасці,
Набыўшы тым самым
Сапраўдную свабоду.


Рецензии