Жанчына спявае

Шчаслівая жанчына
Аб шчасці і спявае,
Бо граюць ёй не струны,
А сонца прамяні.
У самы лепшы момант
У памяці вяртае
Мелодыя кахання,
Пяшчоты, дабрыні.

Маркотная жанчына
Шукае ў песні выйсце,
Параду, паратунак,
Хоць кропельку святла,
Жыцця гукае радасць,
Што згублена калісьці,
Шукае шлях да месца,
Шчаслівай дзе была.

У стомленай жанчыны
Няма ніводнай ноты,
Мелодыі ніякай.
Спяваецца? Ані!
Адсутнічае песня:
Жаданне адзіноты,
Чаканне адпачынку
І смага цішыні.

Спакойная жанчына
Разважна адчувае:
Не рве напевам сумным
Узрушанай душы,
Не скача, не рагоча.
Яна - як ёсць - такая.
А ты аб чым спяваеш,
Сяброўка? Адкажы!


Рецензии
Пусть нет тех нот,
но я ей подпеваю.
Мотив во мне,
он полностью в душе,
и в сердце,
что на вираже -
и льётся та мелодия
без края!
Жаль нельзя послушать.
Спасибо!

Павел Апидамский   20.04.2026 20:45     Заявить о нарушении
Спасибо Вам! И мне жаль, что пока нельзя послушать. Но это пока.)

Марина Ковалёнок   21.04.2026 22:15   Заявить о нарушении