Предзимье
Шэры вецер моршчыць рабізною лужы,
І плывуць панура нізкія аблокі –
Вытканы журботай шлях у край далёкі.
Сквапнасць доўгай ночы паглынае ранне,
Крые наваколле шэрасцю старанна,
І да ганка ў стоме туліцца бяроза
У чаканні сумным лёгкага марозу.
Ранак з надвячоркам у таемнай змове –
Зручна вандраваць ім часам прадзімовым.
У суладдзі поўным, бо, вядома, хочуць
Дачакацца разам самай доўгай ночы.
Толькі сонца хутка набярэцца сілы,
Холадна ўсміхнецца, ды ўсё роўна міла,
І марозец посах над зямлёй ускіне,
На бярозу вэлюм срэбраны накіне.
З ціхай завірухай пройдуцца сцяжыны,
Заскрыпяць пад снегам крохкім каляіны,
І пакоціць вечар поўню шляхам чорным
На сустрэчу далям чыстым, ясназорным.
Свидетельство о публикации №125122001607